17 янв. 2017 г.

Альбом "Зайкі"

Альбом "Зайкі" ( іначай не магу яго называць такі ён дзе міленькі)).
Альбом А4 фармата, класічны кніжны пераплет, мае патоўшчаны корань,
 плецены каптал, прыгожыя ружовыя фарзацы і бялюткія старонкі, вокладка лён і мілейшыя зайкі))

Замаўляйце альбомы для вашых дзетак і будзе вам шчасця;)))

16 янв. 2017 г.

Нататнік "Мора"


"іграй моря, радуйся зямля..." канешне, з іншай оперы, але гучыць у галаве. 
Нататнік для таго, хто засмуткаваў па цеплых марскіх хвалях.
Фармат А5, 100старонак, фарзац сіняга колеру, вокладка лён упрыгожаны вышыўкай, плецены каптал, класічны кніжны пераплет. Прадаецца.

6 дек. 2016 г.

Зорныя пульсэткі

Быццам сузор'і на начным зімовым небе, такія атрымаліся пульсэткі. 
Вельмі цёплыя і душэўныя, сагрэюць тонкія запясці.
Даўжыня 11см., дыяметр 14см.



1 дек. 2016 г.

Метрыка на навасёлкі

Ёсць такія людзі для якіх хутка натхняешся і робіш. Нават калі не стае часу. 
Гэтая метрыка вышытая была хутка, падораная з радасцю практычна год таму, а цяпер захацелася ўзгадаць пра яе тут для вас.

Першы дзень зімы. Прывітанне

Вы ведаеце, канешне, ведаеце, як хочацца цяплыні ў халодныя часы. Зіма за тое і мілая, што мае індульгенцыю на холад, а разам з тым  прыносіць чысціню снега, прадчуванне свята і надзею, што чалавек здольны сагрэцца.
Гэтыя пульсэткі для мяне радасны напамін: холад дорыць радасць сагравання


15 нояб. 2015 г.

Нататнік "Ружа кветка"

Вынік ўжо сапраўды восеньскіх выходных. 
Нататнік фарматам А6, 180 старонак фарбаванай асаблівай паперы, класічны кніжны пераплет і чароўная ружа, як вянец усей працы. традыцыйна цалкам ручная праца.
Знаёмцеся!


24 окт. 2015 г.

Метрыка для маленькай паненкі

З мяне кепскі блогер,не рэгулярны і цяжкі на пад'ем. Усе гэта вядомы факт, але мне так радасна сення, што часам ёсць гэтыя маленькія замовы/працы, якімі нястрымна  хочацца падзяліцца са светам. Радасна, што ёсць гэтая мая справа, якую я не магу не рабіць, мае паперкі, нітачкі і тканінкі. Радасна, што радасць гэта не толькі мая.

Дызайн luli
Пяльцы не вялікія памерам, каля 13 см.